Время работы:
с 7:00 до 17:30
Телефон:
29-11-30
Адрес:
ул. Свердлова, 30
г.Гомель, 246024

Меню

 

 

Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

ИзображениеДзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

 

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колерушырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.

Што азначаюць колеры сцяга?

Чырвоны колер - колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.

Изображение

Зялены колер - колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць.

 

Белы колер - гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці. 

Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву "узыходзячае сонца".  Вялікі ромб - гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба - гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: "Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!"

Изображение Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — адзін з афіцыйных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.

Паводле афіцыйнага апісання, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi залаты контур Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, накладзены на залатыя промнi сонца, якое ўзыходзіць над зямным шарам. Уверсе поля знаходзiцца пяцiканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамi канюшыны, злева — кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкi напiсаны золатам словы «Рэспублiка Беларусь».

Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года.

За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР.

У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг змен. Некаторыя змены былі ўнесены ў герб таксама ў 2020 годзе, згодна з законам абноўленая выява дзяржаўнага герба выкарыстоўваецца з 4 студзеня 2021 года. Сама выява герба засталося тым жа, але змяніліся дэталі. Контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся колер мацерыкоў на зямным шары — яны сталі цёмна-аранжавымі замест сініх. Сам шар трохі разгарнуўся, цяпер на ім бачна тая частка Еўропы, у якой размешчана Беларусь.

Изображение Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Изображение

Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.  Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Затым быў аб'яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна. Словы Джяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця нашай краіны як незалежнай, суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць беларусаў, а таксама брацкія адносіны паміж усімі нацыянальнасцямі, якія пражываюць на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

footer